А
Ў ПОЛI ВЯРБА НАХIЛЁНАЯ
А ў полi вярба
Нахiлёная,
Маладая дзяўчынонька
Заручоная.
Заручоная
I запiтая,
Тады яе запiвалi
Як сад зацвiтаў.
Як сад зацвiтаў,
Як зара ўзыйшла,
Маладая дзяўчынонька
Па ваду iшла.
Кася ад вады,
Яся да вады:
- Пастой, пастой, мая Кася,
Дай каню вады.
- Як буду твая,
Напаю каня,
З зiмненькае крынiчэнькi,
З поўнага вядра.
Две последние строки куплетов повторяются

Такун Ф. И. Славянский базар. – М.: «Современная музыка», 2005