ГРЭЧАНIКI
Пасадзiла стара баба
На тры яйкi гусака,
Сама выйшла на вулiцу,
I ўдарiла гапака.
Прыпеў:
Гоп, мае грэчанiкi,
Гоп, мае ячны.
А чаго вы, грэчанiкi,
Такiя няўдачны.
Танцавала, танцавала,
Села на парозе.
Сустракала свайго дзеда
З вялiкай дарогi.
Прыпеў.
Вось прыехаў стары дзед:
- Дзе ж мая бабуля?
Ў аградзе каля плоту
Хтось яе шадуе.
Прыпеў.
- Не вялiкая бяда,
Не буду журыцца.
Сам пайду я да другой,
Буду вяселiцца.
Прыпеў.

Такун Ф. И. Славянский базар. – М.: «Современная музыка», 2005
Похожая песенка, но на другой мотив есть у украинцев (а также у кубанских казаков-черноморцев
- потомков запорожцев) - "Гречаники".