ОЙ, ЧЫЕ ТО ГУСI

Ой, чые то гусi, дый на моры,
Дый начуюць.

Яны ж маё гора, дый горачка,
Дый не чуюць.

Што першае гора, дый дзяцiна,
Дый малая.

А другое гора, дый мой муж
Наравiсты.

Запрагае коней, дый едзе ў поле
Арацi.

Мяне маладую бярэ, дый вало ў
Падганяцi.

А я ж маладая, дый не ўмею
Ўсiм гадзiцi.




Такун Ф. И. Славянский базар. – М.: «Современная музыка», 2005